Навіны Руху "За Свабоду"

Вітанкі ўсім, хто выжыў
sciah
ruch_za_svabodu
Вечную вечнасць не зазіраў у ЖЖ. Столькі сяброў пакінула прасторы жывога журналу... Як тут справы ўвогуле?

Менчукі распавядаюць, чаму страху няма
sciah
ruch_za_svabodu
Відэая гісторыя розных людзей, якія не баяцца, а таксама прывітанне ад Максіма Чарняўскага 


Конкурс “рэвалюцыйных” фота і відэа
sciah
ruch_za_svabodu

У межах кампаніі “Страху няма!” Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс.

Сфатаграфуйце альбо здыміце на відэа цікавыя імгненні акцый “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”, якія ладзяцца кожную сераду ўвечары на галоўных плошчах беларускіх гарадоў, і выйграйце прыз (флэшка на 8 гігабайтаў).

Свае працы дасылайце на мэйл konkurs@pyx.by. Вынікі будуць падведзеныя ў пятніцу, 1 ліпеня.

Наступны этап конкурса – 3 ліпеня, калі адбудзецца чарговая акцыя “маўклівага пратэсту”.



Мікіта Ліхавід: турма ў кубе
sciah
ruch_za_svabodu

Актывіст Руху “За Свабоду” Мікіта Ліхавід – адзіны з пакараных удзельнікаў Плошчы, хто адмаўляецца называць сябе асуджаным па законе і выконваць правілы “зоны”. За гэта ў Наваполацкай калоніі яго ўжо чацвёрты раз запар (!) цягам двух месяцаў садзяць у штрафны ізалятар.

Мы з вамі жывём у адной вязніцы, у якую Лукашэнка ператварыў Беларусь, а Мікіта Ліхавід цвёрда трымаецца і трывае, ахвяруючы здароўем, у турэмным карцары. Гэта турма ў кубе.

Падтрымаць 21-гадовага хлопца можна лістамі салідарнасці:

211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Выпраўленчая Калонія № 10
Мікіту Ліхавіду

Можна напісаць і тамтэйшай адміністрацыі, якая помсліва ламае маладога беларуса, – нагадаць, што за ўсё давядзецца сплочваць:

211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Начальніку Выпраўленчай Калоніі № 10
Сівоху Аляксандру Мікалаевічу

Ці затэлефанаваць:

прыёмная начальніка: тел./факс (8-02145) 557127
кадравы апарат: тел. (8-02145) 77143, 77130


Цэтлікі:

Рух "За Свабоду" абвяшчае набор у летнюю школу
новы
ruch_za_svabodu

Летняя школа адбудзецца 3-9 ліпеня ў адной з еўрапейскіх краінаў з удзелам вядомых экспертаў Беларусі і Еўропы. У тыднёвай праграме – лекцыі, дыскусіі, навучальныя візіты, сімуляцыйныя гульні. Па выніках лепшыя выпускнікі атрымаюць магчымасці для рэалізацыі ўласнага праекту.

Чытайце, як стаць удзельнікам



“Народная праграма” для лепшай Беларусі
sciah
ruch_za_svabodu
Дадзены старт новаму этапу кампаніі “Народная праграма”, ініцыяванай Рухам “За Свабоду”. Ён будзе ўяўляць з сябе не толькі экспертнае, але і самае шырокае грамадскае абмеркаванне надзённых праблемаў краіны ў самых розных галінах.



Мэта кампаніі - знаходжанне аптымальных рашэнняў для неабходных пераўтварэнняў, якія ўвойдуць у альтэрнатыўную пазітыўную канцэпцыю развіцця Беларусі.

Падрабязней у артыкула на сайце Руху "За Свабоду" альбо на сайце "Народнай Праграмы"

Пракуратура шукае Мілінкевіча
sciah
ruch_za_svabodu
У нядзелю следчыя шукалі лідара Руху “За Свабоду” праз ягоных паплечнікаў. Сам ён знаходзіцца па-за межамі краіны ў камандзіроўцы

Нашто спатрэбіўся пракуратуры Аляксандр Мілінкевіч там не кажуць.

Але, па ўсім, лідара Руху “За Свабоду” шукаюць, каб запрасіць на допыт у межах расследавання тэракту ў мінскім метро 11 красавіка. Напрыклад, 26 красавіка выклікалі на допыт намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Нагадаем, Мілінкевіч атрымаў па тэлефоне папярэджанне Генпракуратуры за выказванні на гэтую тэму.

Хрыстос уваскрос!
новы
ruch_za_svabodu
Са святам, дарагія сябры! Дай Вам Божа сілаў адолець свой шлях. Рабіце дабро і беражыце сваіх блізкіх.


Беларусы просяць урад зрабіць краіну больш адкрытай для замежнікаў
sciah
ruch_za_svabodu

Грамадскія арганізацыі Беларусі і беларусаў замежжа звярнуліся ў Савет міністраў, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства культуры Беларусі з заклікам спрасціць візавы рэжым для грамадзян замежных краін.

У звароце адзначаецца:

"У якасці жэсту добрай волі ў адносінах да грамадзян замежных дзяржаў, прапануем у аднабаковым парадку знізіць кошт беларускіх віз, спрасціць працэдуру іх выдачы альбо адмяніць візавы рэжым наогул".

Падрабязней


Цэтлікі: ,

Конкурс працягваецца!
новы
ruch_za_svabodu

Тэрміны правядзення конкурсу кампаніі “Страху няма!” падоўжаныя.

 Накіраванае супраць дэмакратычных сілаў закручванне гаек, нагнятанне ідэалагічнай машынай страху ў грамадстве пасля трагічных падзей 11 красавіка, у прыватнасці публічныя абяцанні караць за іншадумства, актуалізавалі мэту конкурсу.

Працы на яго будуць прымацца да 10 червеня. Пераможцы атрымаюць карысныя і актуальныя ў сённяшніх умовах падарункі. Узнагароджанне адбудзецца 19 чэрвеня.

Дасылайце, калі ласка, на спецыяльна створаную для гэтага скрыню konkurs@pyx.by фота, відэа, малюнкі, гісторыі, слоганы − усё, што ўздымае настрой, натхняе, перамагае страх і робіць чалавека свабодным.

Больш падрабязна пра умовы конкурсу чытайце тут альбо на сайце кампаніі “Страху няма!”.



?

Log in

No account? Create an account