Навіны Руху "За Свабоду"

"На тыдні" з Аляксандрам Мілінкевічам
sciah
ruch_za_svabodu
Негатыў :(

Безумоўна, самая сумная падзея тыдня, і, напэўна, года - трагічны тэракт у метро. Прыношу свае спачуванні сем’ям загінулых і зычу найхутчэйшага адужвання параненым – і фізічнага, і псіхічнага. Краіна без перабольшвання перажыла шок ад гэтай трагедыі, якая пакінула шмат пытанняў. У тым ліку этычных. Напрыклад, улады заяўляюць пра кансалідацыю, некарэктнасць агучвання пэўных версій і дапушчэнняў, папярэджанні раздаюць (і я атрымаў ад Генпракуратуры), але самі трубяць з дзяржаўных СМІ пра сувязь тэрарыстаў з апазіцыяй і спрабуюць скарыстаць жалобны момант дзеля закручвання гаек і знішчэння апанентаў.

Пазітыў :)

Узяў удзел у канферэнцыі “Роля і месца грамадзяннскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”. Усцешна, што на грунце Стратэгіі “Мы адзін народ!” мы перайшлі нарэшце ад заклікаў да дыялогу да яго вядзення. Спачатку ўнутры грамадзянскай супольнасці… Не дамовіўшыся міжсобку, мы не зможам як уплывовая сіла весці перамовы з уладамі. А праблемы, якія існуюць у нашай дзяржаве, вымагаюць іх сумеснага вырашэння. Упэўнены, што дэмсілы павінны яднацца не ў дэкларацыях, а ў канкрэтнай дзейнасці на карысць Беларусі.

Бюлетэнь Руху "За Свабоду"
sciah
ruch_za_svabodu
Рух "За Свабоду" пачаў выдаваць бюлетэнь, прысвечаны нашай дзейнасці. Гэта і навіны, і аналітыка.

Першы нумар выйшаў на гэтым тыдні. Перыядычнасць - два разы на месяц. Выданне будзе даступнае для чытання ў фармаце PDF праз рассылку і размяшчэнне на сайце Pyx.by.

У наступных нумарах з'явяцца эксперты-калумністы за артыкуламі на сацыяльна-эканамічныя і палітычныя тэмы.

Запампаваць PDF-версію можна тут.


Цэтлікі:

Спачуваем сем'ям загінуўшых і ўсім, каго кранула гэта трагедыя
sciah
ruch_za_svabodu

Рух "За Свабоду" спачувае сем'ям загінуўшых падчас выбуху ў мінскім метро, а таксама тым, хто апынуўся на месцы трагічных падзеяў і перажыў увесь гэты жах. Дай Божа здароўя тым, хто зараз у шпіталях, змагаецца за жыццё. Дай Божа сілаў усім нам.



Фота Euroradio
Цэтлікі:

Мілінкевіч каментуе выбух у метро
sciah
ruch_za_svabodu

Лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч перакананы, тэрарызм − гэта не наша гісторыя і традыцыя. Здзейсненне тэракту выгаднае тым сілам у краіне і за яе межамі, што зацікаўленыя ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі. Гэтым сілам важна справакаваць яшчэ больш жорсткія палітычныя рэпрэсіі і ў выніку руйнаваць шанец нашай дзяржавы на еўраінтэграцыю, аслабляць яе незалежнасць.



Конкурс: выйграй паездку ў Еўропу
sciah
ruch_za_svabodu

Надакучыла жыць за "візавай заслонай"?

Змарылі чэргі ў амбасады, анкеты, запрашэнні, даведкі, страхоўкі, пустыя бюракратычныя фармальнасці?

Хочацца мець магчымасць проста з'ездзіць у краіну Еўразвязу адпачыць, адукавацца, пабачыцца з сябрамі або сваякамі?

Ведайце - вы не самотныя!

Міжнародная грамадская кампанія "Без візы!" запрашае Вас зрабіць свой унёсак у стварэнне Еўропы будучыні - Еўропы без візавых бар'ераў.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ НА TUT.BY



"На тыдні" з Аляксандрам Мілінкевічам
sciah
ruch_za_svabodu

Негатыў :(

Каб зразумець, што ў краіне фінансава-эканамічны крызіс з ростам коштаў, валютнай панікай і пакупальніцкім ажыятажам, дастаткова пасля працы зайсці ў краму. Амаль ля кожнага абменніка - чэргі на пакупку валюты, на касах людзі на руках трымаюць да барады пакункі цукру…

Кошты растуць, а вось давер да ўлады, якая пад выбары напампавала заробкі, падае.

Мы жылі шмат гадоў не па сродках: спажывалі больш, чым рэальна зараблялі. Да таго ж не эканоміка, а палітыка кіравала рублём. А гэтая эканоміка - натуральная навука, яна не слухаецца дэкрэтаў нават самага важнага начальніка ў краіне.

Пазітыў :)

Парадавалі дадзеныя сакавіцкага апытання НІСЭПД што да росту праеўрапейскіх настрояў беларусаў. Разам з тым менее тых, хто хоча аб’яднацца з Расіяй. Людзі пачынаюць разумець – дзе перспектывы краіны ў цэлым і выгады іх асабістыя. Праз досвед паездак у дзяржавы Еўрасаюзу, што даказвае неабходнасць спрашчэння візавага рэжыму, і праз аналіз таго, што дае Беларусі хаўрус з Масквой.

Можна толькі ўявіць сабе тэмпы еўрапеізацыі беларусаў, калі б адпаведная рэклама, хоць бы ў якасці спаборніцкай альтэрнатывы, вялася праз дзяржаўныя СМІ. Разам з тым рост праеўрапейскіх настрояў – гэта ціск на ўладу.

Адна з задачаў Руху “За Свабоду” – спрыяць гэтаму працэсу. Дыктатуры не існуюць вечна. Вельмі важна быць гатовымі да Беларусі "пасля": пасля адыходу Лукашэнкі першыя выбары прэзідэнта будуць напаўвольныя, або нават вольныя. Хутчэй за ўсё менавіта на іх будзе ў значнай ступені вырашацца геапалітычны, цывілізацыйны выбар нашай краіны. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб "праеўрапейцаў" на той момант было большасць.



Сям’і прыхільнікаў Руху патрэбна дапамога
sciah
ruch_za_svabodu

У актывісткі дэмакратычнага руху Таццяны Грачанікавай выявілі падазрэнне на злаякаснасць пухліны, якая яшчэ летам лічылася дабраякаснай, якраз напярэдадні 19 снежня. Узнікла патрэба ў неадкладнай аперацыі...

Падчас выбарчай кампаніі яна дапамагала аднаму з кандыдатаў: збірала подпісы, распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы У нядзелю 19-га Таццяна пайшла на Плошчу, дзе была збіта і затрымана супрацоўнікамі сілавых структураў. Грачанікаву пакаралі 15 суткамі арышту. Яна звяртался да суддзі з просьбаю аб змене формы пакарання, зважаючы на хваробу, а таксама − да начальніка турмы па дазвол патэлефанаваць, каб паведаміць родным ці адвакату. На усе яе звароты былі атрыманыя пісьмовыя адмовы.

Пасля вызвалення ёй давялося паўторна здаваць аналізы, з прычыны чаго аперацыя была адкладзена амаль на два месяцы. У выніку Таццяне дыягнаставалі рак спачатку ІІ, а цяпер ўжо ІІІ ступені. Муж Таццяны, прыхільнік Руху “За Свабоду” Юрась Шпак-Рыжкаў быў сябрам выбарчай камісіі ад апазіцыі ў леташняй выбарчай кампаніі. Пасля затрымання на Плошчы (ён разам з жонкай трапіў у пастку спецназу) адсядзеў 10 сутак. Нягледзячы на тое, што на ягоным утрыманні знаходзілася цяжкахворая жонка, дырэктар прадпрыемства "Мингорсвет" звольніў сумленнага работніка па артыкуле "за прагулы".

Таццяне Грачанікавай патрабуецца неадкладнае лячэнне, а сям'і − фінансавая дапамога.

Рэквізіты для пералічэння сродкаў:

Грачанікава Таццяна Анатольеўна
Беларусбанк
філіял 511
аддзяленне 273
рахунак 000 001
9004-РДабрачынны рахунак бел.руб

Выказаць сваю падтрымку можна па тэлефонах 214-64-03, 3141401(МТС)



"На тыдні" з Аляксандрам Мілінкевічам
sciah
ruch_za_svabodu

Негатыў :(

Суды над удзельнікамі Плошчы – не прававыя дзеянні, а захады палітычнай мэтазгоднасці кіраўніцтва краіны. Такім ёсць і неадэкватна жорсткі прысуд актывісту нашага Руху Мікіце Ліхавіду. Судовы працэс над ім стаў чарговай палітычнай справай дзеля нагнятання ў грамадстве атмасферы страху. Я казаў у якасці сведкі на судзе, што Мікіта Ліхавід прыстойны, адукаваны і неабыякавы малады чалавек, не схільны да агрэсіўных дзеянняў. Натуральна, я не магу ведаць асабіста ўсіх рухаўцаў, але Мікіту ведаю асабіста, таму кажу пра гэта ўпэўнена. Такой моладзі паболей бы ў Беларусі, а яе садзяць за краты як ворагаў народу! Вось так цяперашнія ўлады дзеля захавання рэпрэсіўнага кантролю над грамадствам нішчаць перспектывы для краіны ў шмат якіх кірунках.

Пазітыў :)

Выдатна прабавіў час у суботу на канцэрце Віктара Шалкевіча ў Мінску і заадно прэзентацыі ягонай кніжкі. Ён мой зямляк і сябра. Для мяне асабіста важна тое, што ён робіць сваім талентам. Ён адыграў вялікую ролю ў маім жыцці. Без Віктара я быў бы бяднейшы духоўна. Шалкевіч – душа каралеўскай Гародні. А менавіта Гародня для мяне ўсё ж ёсць культурнай сталіцай Беларусі. Шалкевіч шмат пра што кажа дасціпна, пранікнёна і іранічна - так, што гэта западае ў сэрцы. Я лічу яго не толькі геніяльным бардам, але і выдатным паэтам.



Мікіта Ліхавід адкладае галадоўку
sciah
ruch_za_svabodu

"Таму я заклікаю Будзіміра і Малалеткіна, якія вырашылі падтрымаць Мікіту, паберагчыся і спыніць галадоўкі салідарнасці", - сказала Алена Ліхавід на радыё "Свабода". Паводле Алены Ліхавід, з яе сынам на "Валадарцы" сустрэлася адвакат Дар'я Ліпкіна, якой удалося пераканаць Мікіту адкласці галадоўку. Нагадаем, актывіста Руху "За Свабоду" Мікіту Ліхавіда Партызанскі суд Мінска асудзіў на 3,5 года зняволення за ўдзел ў падзеях 19 снежня. Адвакат Ліхавіда ўжо падала скаргу на прысуд. Мікіта Ліхавід праз два дні пасля суду заявіў, што пачне з 4 красавіка галадоўку.

Пра галадоўкі пратэсту заявілі таксама вядомы блогер Будзімір і жыхар Воршы Сяргей Малалеткін.



Алена Ліхавід: Мой сын змагаецца не толькі за сябе
sciah
ruch_za_svabodu
Маці 20-гадовага актывіста Руху “За Свабоду” Мікіты Ліхавіда, асуджанага да 3,5 гадоў зняволення, гаворыць, што была шакаваная намерам сына распачаць галадоўку з 4 красавіка.

Алена Ліхавід паведаміла, што сын распавёў ёй пра сваё рашэнне напрыканцы спаткання ў СІЗА на вул. Валадарскага: «Я імкнулася яго пераканаць, гаварыла, што яму патрэбныя сілы і для разгляду касацыяў, і для этапу ў калонію, аднак ён настроены вельмі рашуча».

Паводле жанчыны, на гэты крок Мікіту падштурхнуў несправядлівы прысуд. Таксама хлопец патрабуе, каб былі названыя прозвішчы людзей, якія аддалі загад сведкам і спецназаўцам, што мелі статус пацярпелых у справе, даваць ілжывыя паказанні на судзе. «Я разумею, што гэтым ён імкнецца абараніць і тых, каму будуць выносіць выракі пасля Мікіты. На жаль, у нас не прававая дзяржава і дамагацца праўды прыходзіцца вось такімі крайнімі мерамі», – хвалюецца Алена Ліхавід.

Яна распавяла “Белсату”, што калі выйшла са спаткання, упершыню з моманту зняволення сына расплакалася: «Раней я сабе гэтага не дазваляла, бо ведала, што сыну значна горш, чым мне, і яму патрэбнае маё падтрыманне, а не слёзы». Алена Ліхавід заявіла, што гатовая да любога развіцця падзеяў, і калі Мікіта не зменіць свайго рашэння, будзе шукаць дадатковых магчымасцяў перадаваць яму чыстую пітную ваду, што спатрэбіцца падчас галадоўкі. Мікіта Ліхавід быў асуджаны 29 сакавіка паводле справы аб масавых беспарадках 19 снежня. 30 сакавіка праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала юнака вязнем сумлення і запатрабавала неадкладна вызваліць яго з турмы.

?

Log in