?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

Рух "За Свабоду" спыняе кансультацыі па адзіным кандыдаце з Радай інтэлегенцыі
sciah
ruch_za_svabodu
Звязана гэта з тым, што за ўвесь час рух не атрымаў ніякіх прапановаў па іншых прэтэндэнтах, кажа Віктар Карніенка.

Карніенка: "Кансультацыі павінны рухацца наперад, а не стаяць на адным месцы. Мы прыйшлі, засведчылі сваю пазіцыю. Яе сутнасць у тым, што ў нас ёсць кандыдат, з усіх апазіцыйных самы моцны, самы раскручаны. У нас ёсць стратэгія, план дзейнасці, праграма. Мы гатовыя ў такім комплексе разглядаць прапановы іншых кандыдатаў. Але прапановаў няма. Нам прапануюць нейкую працэдуру. Таму мы спынілі да таго, часу пакуль не будзе комплекснай прапановы".

Спыняць перамовы ў рамках Беларускага незалежніцкага блоку рух "За Свабоду" не збіраецца. Віктар Карніенка назваў гэты кірунак прыярытэтным.

Віталь Ругайн, Eўрарадыё