?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

Падарожжа ў Паазер’е
sciah
ruch_za_svabodu
Актывіст Руху “За Свабоду”, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч запрашае  20 чэрвеня ў сяброўскае падарожжа ”Па азёрнаму краю”.

Маршрут і дадатковая інфармацыя

Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка
sciah
ruch_za_svabodu

Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны.
Падрабязьней



Рада БНБ вызначылася з працэдурай абрання адзінага кандыдата
sciah
ruch_za_svabodu

Падчас паседжання Рады абмеркавана пытанне далучэння да БНБ “Еўрапейскай кааліцыі” і разгледжаны шляхі вызначэння кандыдата ў прэзідэнты ад Блоку. Была заслухана пазіцыя госця Рады БНБ Міколы Статкевіча, які выступіў з ініцыятывай аб далучэнні суб’ектаў “Еўрапейскай кааліцыі” да Беларускага Незалежніцкага Блоку. Аднак, высветлілася, што не ўсе ўдзельтнікі ЕК (у прыватнасці кіраўніцтва Партыі Свабоды і Прагрэсу) ведаюць пра гэтую ініцыятыву. Паколькі ініцыятыва Міколы Статкевіча на дадзены момант не ўзгоднена з усімі суб’ектамі “Еўрапейскай кааліцыі”, Рада БНБ не змагла прыйсці да адзінага рашэння адносна гэтай прапановы.

Другім пунктам паседжання Рады было абмеркаванне праектаў працэдуры абрання адзінага кандыдата ад БНБ. (Раней меркавалася, што працэдура будзе зацверджана да 1 чэрвеня.) На разгляд былі вынесены праекты, якія падрыхтавалі Рух “За Свабоду”, БХД, Партыя БНФ і  “Малады Фронт”. Неабходнай колькасцю галасоў (шэсць з васьмі сябраў Рады) была падтрымана працэдура, прапанаваная ПБНФ.

Гэтая працэдура ўтрымлівае ключавыя моманты з праектаў іншых удзельнікаў Блока. Адзіны кандыдат будзе вызначацца паводле распрацаваных крытэраў. Ацэнку кандыдата будуць рабіць калегіі выбарцаў, якія  мяркуецца стварыць ва ўсіх абласцях Беларусі і горадзе Мінску з ліку рэгіянальных актывістаў арганізацый, якія вылучаюць свайго кандыдата. Вынікі падвядзе падліковая камісія, у якую ўвойдуць па аднаму прадстаўніку ад суб’ектаў БНБ.

БХД і Малады Фронт пакуль не гатовыя прыняць праект ПБНФ, як канчатковы варыянт і прапануюць узяць яго за аснову з магчымасцю далейшых зменаў і дапаўненняў. Нягледзячы гэта, паводле намесніка старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, структуры, якія не маюць пярэчанняў супраць працэдуры прынятай Радай БНБ, могуць пачынаць працу па вылучэнню адзінага кандыдата.

− Вельмі добра, што БНБ фактычна вызначыўся з працэдурай вылучэння адзінага кандыдата. Рух “За Свабоду” меў трохі іншае бачанне, але ў выніку мы пагаджаемся з працэдурай, прапанаванай Партыяй БНФ. Паводле яе, разгляд кандыдатур і галасаванне па іх павінна адбыцца цягам месяца. Працэдура дае магчымасць найлепшым чынам улічыць меркаванне рэгіянальных актывістаў, на якіх і прыпадзе асноўны цяжар кампаніі, − лічыць намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.