?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

«Калі я выіграю выбары, дзяржава дасць Лукашэнку маленечкі домік, пра які ён марыць»
sciah
ruch_za_svabodu
Напярэдадні старту прэзідэнцкай кампаніі лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч распачаў паездкі па рэгіёнах. Адна з першых сустрэч адбылася ў Салігорску. У размове з прадстаўнікамі грамадскасці палітык расказаў пра тое, як ён ставіцца да абрання адзінага кандыдата ад аппазіцыі, пра дапамогу рэпрэсіраваным і пра тое, якім будзе лёс Лукашэнкі, калі ён прыйдзе да улады.

Болей на "Салідарнасці"

На салігорскай сустрэчы з Мілінкевічам пераважала моладзь
sciah
ruch_za_svabodu
Лідэр Руху “За Свабоду” наведаў Салігорск, дзе сустрэўся з мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі ды проста зацікаўленымі гараджанамі.

Сустрэча, на якой прысутнічала больш за 30 чалавек, была прысвечана абмеркаванню тэзісаў праграмы Аляксандра Мілінкевіча, якое перацякло у гутарку пра сучаснае палітычнае і эканамічнае становішча ў Беларусі.

Вельмі паказальна, што большую чатку прысутных на сходзе складалі маладыя людзі. Былі таксама некалькі чалавек сталага веку, у тым ліку маці трагічна загінулай дэмакратычнай актывісткі Яны Паляковай.

Падрабязней



Справу актывіста Руху зноў пераглядаюць
sciah
ruch_za_svabodu

Суддзя Мінаблсуда сп. Герасін падтрымаў скаргу клецкага  начальніка ЖКГ на рашэнне Нясвіжскага суда пра невінаватасць Сяргея Панамарова.
Нагадаем, у працяглым разбіральніцтве справы пра нібыта абразу Сяргеем Панамаровым клецкага начальніка ЖГК сп. Навіцкага, Нясвіжскі раённы суд, куды справа была накіравана ў мэтах аб'ектыўнага разгляду, паставіў кропку. Вінаватасць актывіста Руху "За Свабоду" была прызнана недаказанай. Аднак, клецкі начальнік падаў касацыйную скаргу ў Мінскі абласны суд. Суддзя сп. Герасін яе падтрымаў і пастанавіў разгледзіць справу Клецкім раённым судзе больш уважліва.
Цяпер справа накіраваная на перагляд у Клецкі раённы суд, суддзі якога традыцыйна вельмі непрыязна ставяцца да Сяргея Панамарова.
Цікава, што іншы суддзя Мінскага абласнога суду ўжо адмяняў рашэнне Клецкага райсуда пра пакаранне буйным штрафам Сяргея Панамарова і накіроўваў справу на перагляд у іншы раён. Там актывіста фактычна апраўдалі. Былі нават пакараныя міліцыянты за незаконныя дзеянні ў адносінах да актывіста. І вось усё пайшло па другому кругу.



Пачаўся новы разгляд справы Рамановіча
sciah
ruch_za_svabodu

У Пінскім гарадскім судзе 29 ліпеня пачаўся новы разгляд адміністрацыйнай справы сябра партыі БНФ і актывіста Руху “За свабоду” Алеся Рамановіча. Гэтым разам справу разглядае суддзя Дзмітрый Свіцін. Алесь Рамановіч прасіў закрыць справу, таму што прайшоў тэрмін разгляду з дня нібыта здзейсненага ім правапарушэння. Але суддзя не пагадзіўся з аргументамі Рамановіча: Тут відавочна, што яны хочуць усё ж прыцягнуць мяне да адказнасці. Суддзя зацікаўлены ў тым, каб вынесці рашэнне, якое задаволіць КДБ, рашэнне па замове.
На судовы працэс не з’явіліся двое сведкаў-міліцыянтаў і сведка з боку Рамановіча. Па настойлівай просьбе Алеся Рамановіча, іх выклічуць у суд на 10 жніўня. Тады адбудзецца працяг разгляду справы.
Алесь Рамановіч быў пакараны 16 чэрвеня Пінскім гарадскім судом штрафам у суме 1 млн. 50 тыс. рублёў за выраб друкаванай прадукцыі. Размова ідзе аб выданні "Пінская газета". Брэсцкі абласны суд адмяніў ранейшае рашэнне Пінскага гарадскога суда па гэтай справе. У выніку справа была накіравана на новы разгляд іншаму суддзі.

Паводле Беларускага радыё "Рацыя"



На мяжы з'явіўя білборд Мілінкевіча
sciah
ruch_za_svabodu

Гэта - не фоташоп)) Падрабязнасці - на Belmy.by