?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

Еўрапейскі Клуб запрашае
sciah
ruch_za_svabodu
Віцебскі "Еўрапейскі Клуб" запрашае 12 жніўня на сустрэчу з паэтам, празаікам, перакладчыкам і педагогам Уладзімірам Папковічам і прэзентацыю кнігі вершаў  “Рэшта”.
Калі: 19.00
Дзе: вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён "Лучоса") у "Еўрапейскім клубе"
Тэл. для даведак 27-23-39, маб.029-7110898, 6513253, 5173253

Папковіч Уладзімір Антонавіч – паэт, празаік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З 1982 па 2010 год працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Выкладчык нямецкай мовы. Першыя вершы і апавяданнні апублікаваў у 1962 г. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “На досвітку” (1978), “Зерне” (1982), “Самы кароткі цень” (1988), "На тым стаю" (2004), “Вы будзеце смяяцца” (2008), “Рэшта” (2010). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1981). Старшыня аб’яднання беларуска-нямецкай дружбы “Калі ласка – Вількомэн”. Лаўрэат гарадской прэміі творчай інтэлігенцыі “Сузор’е муз” (2002). Лаўрэат прэміі імя У.Караткевіча (2004). Пераклаў з нямецкай мовы на беларускую творы І.Р. Бехера, Р.Крафт, Э.М. Рэмарка, Ф.Шылера. З беларускай мовы на нямецкую ажыццявіў пераклад паэмы К.Вераніцына “Тарас на Парнасе”.