?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

Эксперт: Мы назіраем пачатак сур'ёзнага крызісу
sciah
ruch_za_svabodu
Нават распрацоўнікі пяцігодак не вераць у выкананне запланаваных задачаў.

Доктар эканамічных навук Барыс Жаліба каментуе сумневы старшыні Нацбанку Пятра Пракаповіча датычна выканання праграмы пяцігодкі. Новы прэм'ер Міхаіл Мясніковіч “вырашыў перагледзець запланаваныя лічбы, і цяпер мы бачым проста больш рэалістычныя паказнікі. Трэба нагадаць, што цяпер мы маем рэкорд адмоўнага сальда – гэта $ 10 млрд ЗША. Першапачаткова планавалася, што цягам трох гадоў Беларусь выйдзе на дадатнае гандлёвае сальда. Але ніхто з сур'ёзных эканамістаў у гэта не паверыў. Гэта зусім нерэальна, думаю, што і распрацоўнікі такіх планаў не вераць у падобны эфект”, упэўнены Барыс Жаліба.

Болей



Гісторыя звальненьня: “Мяне паставілі перад выбарам: альбо палітыка, альбо праца ва ўнівэрсытэце”
sciah
ruch_za_svabodu

З Магілёўскага ўнівэрсітэту харчавання звольнены вядомы ў вобласці дэмакратычны актывіст, кандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі. Яго фактычна вымусілі напісаць заяву на звальненне, каб “не ствараць праблемаў кіраўніцтву ўнівэрсітэту”.

− Мяне паставілі перад выбарам: альбо палітыка, альбо праца ва ўнівэрсітэце. Кіраўніцтва ВНУ жадала, каб я спыніў сваю грамадскую і палітычную дзейнасць. Але я не магу так проста адмовіцца ад сваіх поглядаў і прынцыпаў, таму вырашыў сысці, − распавядае Пётр Мігурскі.

Актывіст збіраецца шукаць новую працу у сферы менэджмента. Не выключае, што давядзецца перабірацца за мяжу. Пётр Мігурскі працаваў ва ўнівэрсытэце ад верасьня 2006 года. Раней быў фэрмэрам і кіраваў калгасам. Падчас працы сябрам Шклоўскай выбарчай камісіі на парламенцкіх выбарах 2008 году, выкрыў шакуючыя выпадкі махінацый з боку кіраўніцтва ўчастковых выбарчых камісій № 10 і 20.