?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

Карнеенка: Гэта проста летуценьні
sciah
ruch_za_svabodu
Ці сапраўды існаваў адмысловы плян Някляева-Пазьняка наконт Плошчы ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня? Ці рэалістычна было застацца на Кастрычніцкай плошчы, нікуды не ісьці і такім чынам пазьбегнуць правакацыяў улады?

На гэтыя пытаньні на радыё "Свабода" адказваюць Віктар Карнеенка, намесьнік старшыні Руху «За Свабоду», і Паўлюк Быкоўскі, палітычны аглядальнік газэты «Белорусы і рынок».

Працяг дыскусіі

Візіт у Беларусь дэлегацыі Еўрапарламента не адбудзецца з-за немагчымасці сустрэцца з затрыманымі
sciah
ruch_za_svabodu

Візіт у Беларусь дэлегацыі Еўрапарламента не адбудзецца з-за немагчымасці сустрэцца з затрыманымі апазіцыянерамі. Такое рашэнне прынята 10 лютага, паведаміў журналістам старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

"Не мае сэнсу сустракацца толькі з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі ўладаў", — цытуе Пратасевіча Польскае агенцтва друку (PAP). Акрамя таго, адзначыў еўрадэпутат, беларускі бок даў зразумець, што не ўсе члены дэлегацыі могуць атрымаць візы на ўезд у Беларусь.

Першапачаткова дэлегацыя Еўрапарламента планавала наведаць Беларусь да 31 студзеня, каб вывучыць умовы, у якіх улады ўтрымліваюць экс-кандыдатаў у прэзідэнты і іншых апазіцыянераў, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Еўрапарламентарыі таксама разлічвалі сустрэцца з сем'ямі і адвакатамі затрыманых, незалежнымі журналістамі, праваабаронцамі і прадстаўнікамі ўладаў.

27 студзеня Пратасевіч паведаміў, што візіт у Беларусь адкладзены на месяц "па арганізацыйных прычынах, звязаных з палітычнай абстаноўкай у краіне". Рашэнне аб адмене паездкі было прынята сёння на сустрэчы еўрапарламентарыяў, якія планавалі ўвайсці ў склад дэлегацыі, падае БелаПАН.