?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

"На тыдні" з Аляксандрам Мілінкевічам
sciah
ruch_za_svabodu
Пазітыў :)

Атмасфера напярэдадні і сёння, у Дзень святога Валянціна. Простае і светлае еўрапейскае свята прыжылося ў Беларусі. Нам вельмі не хапае любові ў краіне, зашмат хлусні, нянавісці. Раней гэтым з большага займалася ўлада. Сёння ўжо і многія дэмакраты падвучыліся. Не будзе Волі без Кахання. Са Святам кахаючых і каханых!

Негатыў :(

Гэта тое, што хвалюе і адбіваецца на кожнай беларускай сям’і – рост коштаў. Цукар, грэчка, мяса-малочныя прадукты, паслугі ЖКГ… Тавары даражэюць адзін за адным. Народ чакае падаражання новых. З расчараваннем ва ўладах, якая напярэдадні выбараў па палітычных, а не эканамічных матывах падвысілі зарплаты. Цяпер гэтую падвышку з’ядуць цэны. З трывогай многія беларусы ўспрынялі прапанову Мінфіна скараціць бюджэтнікаў. Дык хай бы ў “дзяржаве для народу” чыноўнікі пачалі скарачэнне штатаў з сябе.