Навіны Руху "За Свабоду"

Акцыю 25 сакавіка можа сапсаваць яе сцэнар
sciah
ruch_za_svabodu

Аргкамітэт Дня волі-2011 абвясьціў галоўныя лёзунгі сёлетняй акцыі: "Свабоду палітвязьням" і "Незалежнасьць Беларусі". Напярэдадні лідэры шэрагу палітычных партый і рухаў дамовіліся пра супольныя мітынг і шэсьце 25 сакавіка. Ад падпісаньня супольнай заявы ўстрымаўся Рух "За Свабоду".

Аргкамітэт падрыхтаваў дзьве супольныя заявы ў Менгарвыканкам зь дзьвюма просьбамі: ануляваць папярэднія заяўкі на дзьве палітычныя акцыі і даць дазвол на правядзеньне супольнага мітынгу і шэсьця па маршруце: плошча Якуба Коласа - парк Янкі Купалы. На тым, каб адмовіцца ад збору каля Акадэміі навук, настаялі лідэры "Маладога фронту". 

Намесьнік кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка пазыцыю па акцыі пракамэнтаваў у інтэрвью радыё “Свабода” наступным чынам:

"Мы проста ня згодныя з мэханізмамі падрыхтоўкі да гэтай імпрэзы. І, з нашага пункту гледжаньня, прапанаваны сцэнар фактычна скіраваны на тое, каб акцыя не адбылася. Таму мы проста ня хочам трымаць за яе адказнасьць. Але ўдзел возьмем, бо ня можам не дэманстраваць салідарнасьць".



Віцебскую актывістку Руху выклікалі ў КДБ
sciah
ruch_za_svabodu
Сябра Руху "За Свабоду" Тамара Карызна падчас прэзідентскіх выбараў была даверанай асобай кандыдата ў презіденты Алеся Міхалевіча і сябрам ініцыятыунай групы па сбору подпісау за Рыгора Кастусева.

Допыт Тамары Карызны ў Віцебскім упраўленні КДБ адбыўся 17 лютага і доўжыўся дзьве гадзіны. Актывістка дапытвалася ў якасці сведкі ў справе ўзбуджанай Мінскім упрауленнем КДБ, што тычыцца падзеяў вечара 19 снежня 2010 года.

“Спадарыня Карызна падпісала дакумент аб неразгалошвані зместу размоў са следчым, але ня цяжка здагадацца, што ўсе гэтыя бяседы маюць адную мэту − знайсці хаця б нейкую зачэпку, каб абвінаваціць Алеся Міхалевіча ў арганізацыі ці хаця б закліку да масавых акцый пратэсту 19 снежня,” − лічыць віцебскі каардынатар Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў.

Заява Аляксандра Мілінкевіча паводле прысуду Васілю Парфянкову
sciah
ruch_za_svabodu

Падчас учорашняга разгляду справы Васіля Парфянкова у судзе Фрунзенскага раёна Мінска стала відавочна, што прыцягненне яго да крымінальнай справы ў якасці абвінавачанага не мае пад сабой ніякіх прававых падстаў. Адзінае, што можна інкрымінаваць Парфянкову − гэта ўдзел у масавай акцыі, на правядзенне якой не быў атрыманы дазвол у гарадскіх уладаў. Аднак, Васіль Парфянкоў ужо панёс адміністрацыйнае пакаранне за ўдзел у несанкцыяванай акцыі пратэсту.

Адзіным справядлівым рашэннем у дадзеным выпадку павінна было быць поўнае апраўданне падсуднага. Улады маглі захаваць твар, калі б пакаралі удзельніка акцыі пратэсту ўмоўным тэрмінам. Але пакаранне Васіля Парфянкова чатырма гадамі калоніі строгага рэжыму не толькі неадэкватнае, але і амаральнае. Людзі выйшлі на вуліцы, каб выказаць свой пратэст супраць фальшаванняў на прэзідэнцкіх выбарах, на што маюць, як грамадзяне, поўнае права. Удзельнікі акцыі, а многія прыйшлі цэлымі сем’ямі, паводзілі сябе выключна мірна і падкрэслена карэктна.

З прысуду вынікае, што ўлады свядома ўзялі курс на пагаршэнне стасункаў з дэмакратычнымі краінамі свету і ўзмацненне атмсферы страху ў беларускім грамадстве. Усё станоўчае, што значнымі высілкамі выбудоўвалася ў стасунках з Еўразвязам, знаходзіцца пад пагрозай разбурэння. Рэжым палічыў магчымым ахвяраваць добрымі стасункамі з цывілізаванымі краінамі света дзеля захавання сілавымі, неканстытуцыйнымі метадамі сваёй улады. Гэта немінуюча прывядзе да ўзмацнення эканамічнай і палітычнай залежнасці ад Расіі, для кіраўніцтва якой дэмакратычныя каштоўнасці і грамадзянскія правы не з’яўляюцца прыярытэтнымі.



?

Log in

No account? Create an account