?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс у межах кампаніі “Страху няма!”
новы
ruch_za_svabodu
У межах кампаніі “Страху няма!” Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс на лепшую рэалізацыю гэтага слогана. Прыймаюцца любыя формы крэатыўных ідэй – лозунгі, фота, відэа, малюнкі, коміксы, гісторыі з рэальнага жыцця і мастацкія нарысы. Галоўная ўмова – паказаць, што людзі не баяцца, што перамогшы страх, чалавек рушыць да свабоды.

Стварайце жыццёвыя дэвізы і лозунгі, якія пацвярджаюць ідэю кампаніі. Здымайце фота і відэа з адпаведным мэсіджам. Малюйце тое, што ўздымае настрой, натхняе і перамагае страх. Расказвайце нам рэальныя гісторыі і пішыце мастацкія замалёўкі, якія паказваюць, што толькі чалавек без страху – гэта свабодны чалавек.

Конкурсныя прапановы дасылайце на электронны адрас konkurs@pyx.by да 10.04.2011. Яны будуць разгледжаны конкурснай камісіяй і лепшыя з іх будуць публікавацца на сайце Руху ”За Свабоду” і партнёраў кампаніі.

Па выніках конкурсу журы вызначыць пераможцаў у пяці намінацыях:

* Лепшы слоган (тэкст мусіць быць дасланы прычэпленым файлам у фармаце *.doc)
* Лепшае фота (памер прычэпленых файлаў у фармаце *.jpg мусіць не перавышаць 10 Мб)
* Лепшае відэа (памер прычэпленага файла відэароліка мусіць не перавышаць 40 Мб)
* Лепшы малюнак/комікс (памер прычэпленых файлаў у фармаце *.jpg альбо *.gif мусіць не перавышаць 10 Мб)
* Лепшая гісторыя (тэкст мусіць быць дасланы прычэпленым файлам у фармаце *.doc)

Пераможцы атрымаюць карысныя і актуальныя ў сённяшніх умовах падарункі. Узнагароджанне адбудзецца 19 красавіка.

Кампанію “Страху няма!” праводзіць ініцыятыва “Беларускі выбар”, у якую ўваходзяць “Рух “За Свабоду”, Саюз "За мадэрнізацыю", Партыя БНФ, Беларуская партыя "Зялёныя", Партыя свабоды і прагрэсу.