?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

"На тыдні" з Аляксандрам Мілінкевічам
sciah
ruch_za_svabodu
Пазітыў :)

Радуе Гідраметцэнтр сваімі прагнозамі надвор’я. Пацяплела. Вясна. Сонца, якое, як кажуць, абавязкова загляне і ў наша ваконца!!! Усё будзе добра!

Негатыў :(

Мяне глыбока ўсхвалявала, як і многіх беларусаў, прыродная катастрофа ў Японіі. Хоць здаецца, то іншы край зямлі, тысячы кіламетраў ад нас. Апакаліптычнае відовішча выклікае розныя пачуцці – ад спачування пацярпелым да філасофскіх здумленняў над жыццём. Разумны і працавіты, як нашы людзі, народ мужна трывае катаклізм. І вытрывае, усё адновіць і будзе ўзорна для многіх краін жыць. Трывожыць і сітуацыя з тамтэйшымі атамнымі станцыямі. Перажываючыя Чарнобыль беларусы, як ніхто, разумеюць маштаб небяспекі. І міжволі згадваецца рашэнне ўладаў будаваць АЭС пад Астраўцом. Тое, што ў нас няма такіх землятрусаў, не аргумент. Тэхналогіі расійскія – вядома, не японскія. Цьфу-цьфу, ці мала што бывае…

Гомельскія актывісты супраць правядзення ў Мінску Чэмпіянату свету па хакеі
sciah
ruch_za_svabodu
Гомельскі Рух “За Свабоду” намераны пазбавіць афіцыйны Мінск чэмпіянату свету па хакеі, калі не будуць вызваленыя ўсе палітвязні. Кіраўнік абласной філіі Руху “За Свабоду” Пётр Кузняцоў выступіў з прапановай звароту ў Міжнародную федэрацыю хакея ад імя дэмакратаў Гомельшчыны.

Актывісты праінфармуюць спартовых чыноўнікаў пра сапраўдную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў.

Пётр Кузняцоў:

− Я добра разумею, што шмат хто з беларусаў можа не падтрымаць гэтую ініцыятыву. Маўляў, апазіцыянеры хочуць пазбавіць Беларусь спартовага свята. Але, прынамсі, маё меркаванне такое: калі ў краіне ёсць палітычныя вязні, для сучаснай дзяржавы – гэта жалоба. Гэта насамрэч жалоба і трагедыя таго маштабу, калі ўвогуле ўсе забаўляльныя мерапрыемствы трэба забараняць. Мы не можам жыць надзеямі на нейкае свята, калі людзі бязвінна знаходзяцца за кратамі.

Прапанова аб звароце ў Міжнародную федэрацыю хакея з просьбай перагляду рашэння аб месцы правядзення Чэмпіяната свету ў 2014 годзе была агучаная ў рамках Форума дэмакратычных аб’яднанняў Гомельшчыны. //Радыё Рацыя


З кім згодныя вы?
sciah
ruch_za_svabodu

Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін - супрацьлеглыя погляды на ўцёкі Алеся Міхалевіча.
Падрабязьней - на Нашай Ніве

Меркаваньне намесьніка старшыні Руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча, аднаго зь нямногіх, з кім зьвязаўся Міхалевіч

Юрась Губарэвіч: Я лічу, што ў той сітуацыі, якая склалася — гэта адзіны магчымы варыянт. Міхалевіч нанёс моцны ўдар па іміджы КДБ, калі той імідж яшчэ застаўся. Вядома, што проста так гэта б ніхто не пакінуў. Алеся ўжо выклікалі на следчыя дзеянні на 14 сакавіка, што за яны невядома. Не выключана, што пасля іх кандыдат зноў бы мог апынуцца за кратамі.