?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

"На тыдні" з Аляксандрам Мілінкевічам
sciah
ruch_za_svabodu
Негатыў :(

Гэта тое, як сёлета быў адзначаны Дзень волі. Акцыя ўяўляла сабой усяго толькі сціплае і не вымагаючае дазволаў ускладанне кветак да помнікаў класікаў беларускай літаратуры, аднак цэнтр Мінска быў неадэкватна яе фармату ачэплены міліцыянтамі і ў форме, і ў цывільным.

На жаль, і дэмакратычныя сілы абралі дзіўнаваты “кветкавы” фармат святкавання 25 Сакавіка ў розных месцах. Прычым у апошні момант, калі справакавалі забарону акцыі ўладамі праз загадзя непрахадную заяўку што тычыцца яе маршруту і калі не здолелі дамовіцца паміж сабой наконт агульнага сцэнару.

Пазітыў :)

Браў удзел у нефармальным Саміце Еўрапейскай народнай партыі, на які з’ехаліся альбо кіраўнікі многіх краінаў, уваходзячых і не ўваходзячых у ЕС, альбо лідары тамтэйшых апазіцый. Кампанія была такая: Меркель, Рампэй, Туск, Барозу, Бузэк, Філон, Рэйнфельт, Шварцэнберг, Саакашвілі, Цімашэнка…

Вельмі цёплую сустрэчу з Юліяй Цімашэнкай адзначу асобна: дынамічная і валявая жанчына, добра трымаецца, нягледзячы на пераслед цяперашняй улады ва Ўкраіне. Нам вельмі не хапае такіх прыгожых і з лідарскімі якасцямі жанчын на першых ролях у палітыцы. Яны часцяком маюць талент генераваць новыя ідэі і слушныя падыходы, дэманстраваць прыклад мэтанакіраванасці многім мужчынам-палітыкам.

За рух бяз візаў
новы
ruch_za_svabodu
Рух “За Свабоду” ўвайшоў у кааліцыю беларускіх і еўрапейскіх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якія выступаюць за бязвізавы рух паміж Беларуссю і краінамі Еўрапейскага Звязу.

Чытаць падрабязьней



Мікіту Ліхавіду - 3.5 гады калоніі
новы
ruch_za_svabodu
Чарговай ахвярай цынічнага судовага канвееру і палітзняволеным за ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня стаў актывіст Руху “За Свабоду” Мікіта Ліхавід.

29 сакавіка за ўдзел у нібыта масавых беспарадках яго засудзілі да 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму – гэта неадэкватны, выразна рэпрэсіўны вырак за прысутнасць на несанкцыянаванай вулічнай акцыі, за што 20-гадовы хлопец ужо адбыў 15-суткавы арышт. Так, ніводзін з амаль трох дзясяткаў (!) нібыта пацярпелых спецназаўцаў не выказаў прэтэнзіяў да Мікіты Ліхавіда.

Актывісты Руху “За Свабоду” выказваюць абсалютную салідарную падтрымку свайму сябру і паплечніку. Як сказаў, выступаючы на судзе, лідар Руху Аляксандр Мілінкевіч, Беларусі трэба як мага болей такіх людзей, як Мікіта Ліхавід: прыстойных, добра выхаваных, адукаваных, неагрэсіўных, неабыякавых маладых патрыётаў.

Аднак, на жаль, цяперашнія беларускія ўлады робяць іх ворагамі народа, беручы ў закладнікі сваёй рэпрэсіўнай палітыкі, мэтай якой ёсць зачыстка грамадска-палітычнага поля і распаўсюд страху ўнутры краіны. Разам з тым гэта і поза-выклік Еўропе, якая прапануе дыялог на грунце дэмакратычных каштоўнасцяў з умовай пазбаўлення такой ганебнай з’явы, як палітзняволеныя. Разам з тым памятаем рэверанс у бок Расіі, калі ейныя грамадзяне за тое самае атрымалі штрафы.

Суды над удзельнікамі Плошчы – гэта неправавыя дзеянні, а захады палітычнай мэтазгоднасці кіраўніцтва краіны. Само застрашанае, палохае грамадства і знішчае перспектывы незалежнасці і вяртання ў еўрапейскую сям'ю. Дзеля захавання асабістай улады руйнуецца Беларусь.

Рух "За Свабоду", 29 сакавіка
Цэтлікі: ,