Навіны Руху "За Свабоду"

Мікіта Ліхавід адкладае галадоўку
sciah
ruch_za_svabodu

"Таму я заклікаю Будзіміра і Малалеткіна, якія вырашылі падтрымаць Мікіту, паберагчыся і спыніць галадоўкі салідарнасці", - сказала Алена Ліхавід на радыё "Свабода". Паводле Алены Ліхавід, з яе сынам на "Валадарцы" сустрэлася адвакат Дар'я Ліпкіна, якой удалося пераканаць Мікіту адкласці галадоўку. Нагадаем, актывіста Руху "За Свабоду" Мікіту Ліхавіда Партызанскі суд Мінска асудзіў на 3,5 года зняволення за ўдзел ў падзеях 19 снежня. Адвакат Ліхавіда ўжо падала скаргу на прысуд. Мікіта Ліхавід праз два дні пасля суду заявіў, што пачне з 4 красавіка галадоўку.

Пра галадоўкі пратэсту заявілі таксама вядомы блогер Будзімір і жыхар Воршы Сяргей Малалеткін.



"На тыдні" з Аляксандрам Мілінкевічам
sciah
ruch_za_svabodu

Негатыў :(

Суды над удзельнікамі Плошчы – не прававыя дзеянні, а захады палітычнай мэтазгоднасці кіраўніцтва краіны. Такім ёсць і неадэкватна жорсткі прысуд актывісту нашага Руху Мікіце Ліхавіду. Судовы працэс над ім стаў чарговай палітычнай справай дзеля нагнятання ў грамадстве атмасферы страху. Я казаў у якасці сведкі на судзе, што Мікіта Ліхавід прыстойны, адукаваны і неабыякавы малады чалавек, не схільны да агрэсіўных дзеянняў. Натуральна, я не магу ведаць асабіста ўсіх рухаўцаў, але Мікіту ведаю асабіста, таму кажу пра гэта ўпэўнена. Такой моладзі паболей бы ў Беларусі, а яе садзяць за краты як ворагаў народу! Вось так цяперашнія ўлады дзеля захавання рэпрэсіўнага кантролю над грамадствам нішчаць перспектывы для краіны ў шмат якіх кірунках.

Пазітыў :)

Выдатна прабавіў час у суботу на канцэрце Віктара Шалкевіча ў Мінску і заадно прэзентацыі ягонай кніжкі. Ён мой зямляк і сябра. Для мяне асабіста важна тое, што ён робіць сваім талентам. Ён адыграў вялікую ролю ў маім жыцці. Без Віктара я быў бы бяднейшы духоўна. Шалкевіч – душа каралеўскай Гародні. А менавіта Гародня для мяне ўсё ж ёсць культурнай сталіцай Беларусі. Шалкевіч шмат пра што кажа дасціпна, пранікнёна і іранічна - так, што гэта западае ў сэрцы. Я лічу яго не толькі геніяльным бардам, але і выдатным паэтам.



?

Log in

No account? Create an account