?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

"На тыдні" з Аляксандрам Мілінкевічам
sciah
ruch_za_svabodu

Негатыў :(

Каб зразумець, што ў краіне фінансава-эканамічны крызіс з ростам коштаў, валютнай панікай і пакупальніцкім ажыятажам, дастаткова пасля працы зайсці ў краму. Амаль ля кожнага абменніка - чэргі на пакупку валюты, на касах людзі на руках трымаюць да барады пакункі цукру…

Кошты растуць, а вось давер да ўлады, якая пад выбары напампавала заробкі, падае.

Мы жылі шмат гадоў не па сродках: спажывалі больш, чым рэальна зараблялі. Да таго ж не эканоміка, а палітыка кіравала рублём. А гэтая эканоміка - натуральная навука, яна не слухаецца дэкрэтаў нават самага важнага начальніка ў краіне.

Пазітыў :)

Парадавалі дадзеныя сакавіцкага апытання НІСЭПД што да росту праеўрапейскіх настрояў беларусаў. Разам з тым менее тых, хто хоча аб’яднацца з Расіяй. Людзі пачынаюць разумець – дзе перспектывы краіны ў цэлым і выгады іх асабістыя. Праз досвед паездак у дзяржавы Еўрасаюзу, што даказвае неабходнасць спрашчэння візавага рэжыму, і праз аналіз таго, што дае Беларусі хаўрус з Масквой.

Можна толькі ўявіць сабе тэмпы еўрапеізацыі беларусаў, калі б адпаведная рэклама, хоць бы ў якасці спаборніцкай альтэрнатывы, вялася праз дзяржаўныя СМІ. Разам з тым рост праеўрапейскіх настрояў – гэта ціск на ўладу.

Адна з задачаў Руху “За Свабоду” – спрыяць гэтаму працэсу. Дыктатуры не існуюць вечна. Вельмі важна быць гатовымі да Беларусі "пасля": пасля адыходу Лукашэнкі першыя выбары прэзідэнта будуць напаўвольныя, або нават вольныя. Хутчэй за ўсё менавіта на іх будзе ў значнай ступені вырашацца геапалітычны, цывілізацыйны выбар нашай краіны. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб "праеўрапейцаў" на той момант было большасць.



Конкурс: выйграй паездку ў Еўропу
sciah
ruch_za_svabodu

Надакучыла жыць за "візавай заслонай"?

Змарылі чэргі ў амбасады, анкеты, запрашэнні, даведкі, страхоўкі, пустыя бюракратычныя фармальнасці?

Хочацца мець магчымасць проста з'ездзіць у краіну Еўразвязу адпачыць, адукавацца, пабачыцца з сябрамі або сваякамі?

Ведайце - вы не самотныя!

Міжнародная грамадская кампанія "Без візы!" запрашае Вас зрабіць свой унёсак у стварэнне Еўропы будучыні - Еўропы без візавых бар'ераў.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ НА TUT.BY



Мілінкевіч каментуе выбух у метро
sciah
ruch_za_svabodu

Лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч перакананы, тэрарызм − гэта не наша гісторыя і традыцыя. Здзейсненне тэракту выгаднае тым сілам у краіне і за яе межамі, што зацікаўленыя ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі. Гэтым сілам важна справакаваць яшчэ больш жорсткія палітычныя рэпрэсіі і ў выніку руйнаваць шанец нашай дзяржавы на еўраінтэграцыю, аслабляць яе незалежнасць.



Спачуваем сем'ям загінуўшых і ўсім, каго кранула гэта трагедыя
sciah
ruch_za_svabodu

Рух "За Свабоду" спачувае сем'ям загінуўшых падчас выбуху ў мінскім метро, а таксама тым, хто апынуўся на месцы трагічных падзеяў і перажыў увесь гэты жах. Дай Божа здароўя тым, хто зараз у шпіталях, змагаецца за жыццё. Дай Божа сілаў усім нам.



Фота Euroradio
Цэтлікі: