?

Log in

No account? Create an account

Навіны Руху "За Свабоду"

"На тыдні" з Аляксандрам Мілінкевічам
sciah
ruch_za_svabodu
Негатыў :(

Безумоўна, самая сумная падзея тыдня, і, напэўна, года - трагічны тэракт у метро. Прыношу свае спачуванні сем’ям загінулых і зычу найхутчэйшага адужвання параненым – і фізічнага, і псіхічнага. Краіна без перабольшвання перажыла шок ад гэтай трагедыі, якая пакінула шмат пытанняў. У тым ліку этычных. Напрыклад, улады заяўляюць пра кансалідацыю, некарэктнасць агучвання пэўных версій і дапушчэнняў, папярэджанні раздаюць (і я атрымаў ад Генпракуратуры), але самі трубяць з дзяржаўных СМІ пра сувязь тэрарыстаў з апазіцыяй і спрабуюць скарыстаць жалобны момант дзеля закручвання гаек і знішчэння апанентаў.

Пазітыў :)

Узяў удзел у канферэнцыі “Роля і месца грамадзяннскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”. Усцешна, што на грунце Стратэгіі “Мы адзін народ!” мы перайшлі нарэшце ад заклікаў да дыялогу да яго вядзення. Спачатку ўнутры грамадзянскай супольнасці… Не дамовіўшыся міжсобку, мы не зможам як уплывовая сіла весці перамовы з уладамі. А праблемы, якія існуюць у нашай дзяржаве, вымагаюць іх сумеснага вырашэння. Упэўнены, што дэмсілы павінны яднацца не ў дэкларацыях, а ў канкрэтнай дзейнасці на карысць Беларусі.

Конкурс працягваецца!
новы
ruch_za_svabodu

Тэрміны правядзення конкурсу кампаніі “Страху няма!” падоўжаныя.

 Накіраванае супраць дэмакратычных сілаў закручванне гаек, нагнятанне ідэалагічнай машынай страху ў грамадстве пасля трагічных падзей 11 красавіка, у прыватнасці публічныя абяцанні караць за іншадумства, актуалізавалі мэту конкурсу.

Працы на яго будуць прымацца да 10 червеня. Пераможцы атрымаюць карысныя і актуальныя ў сённяшніх умовах падарункі. Узнагароджанне адбудзецца 19 чэрвеня.

Дасылайце, калі ласка, на спецыяльна створаную для гэтага скрыню konkurs@pyx.by фота, відэа, малюнкі, гісторыі, слоганы − усё, што ўздымае настрой, натхняе, перамагае страх і робіць чалавека свабодным.

Больш падрабязна пра умовы конкурсу чытайце тут альбо на сайце кампаніі “Страху няма!”.